Праваабаронцы хочуць купіць у міліцыі аўтазак

Праваабаронцы хочуць купіць у міліцыі аўтазак

Праваабаронцы "Вясны" вырашылі купіць аўтазак і "раскачаць ім усю Беларусь". Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла Анісія Казлюк. Дзяўчаты-праваабаронцы нават зрабілі некалькі фотаздымкаў, дзе яны трымаюць у руках паперкі з надпісам "Мы хочам аўтазак". 

"Абяцаем дыскашар унутры, адну белую сценку (для прагляду фільмаў), руль, абгорнуты ў поўсць, і змяняць дызайн аўтазака не радзей чым раз на паўгода", — дадала Казлюк. Цяпер праваабаронцы вырашаюць, ці не абвясціць краўдфандынгавую кампанію на гэтыя мэты. 

Пра тое, што МУС прадае старыя аўтамабілі, стала вядома напярэдадні. Як паведамляла Еўрарадыё, аўтазак ГАЗ-3309 2006 года выпуску каштуе 16 500 рублёў (амаль 8,5 тысячы долараў).  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі