Праваабаронцы прызналі палітвязнямі ксяндза Акалатовіча і яшчэ 14 чалавек

Генрых Акалатовіч

Генрых Акалатовіч / ctv.by

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек, паведамляе "Вясна".

Гэта Раман Шчарбакоў, Дзмітрый Жунусаў, Сяргей Зайцаў, Дзмітрый Гулін, Міхаіл Бабошка, Павел Кучынскі, Уладзімір Мазураў, Ігар Казубаў, Надзея Лапцёнак, Алег Кацапаў, Яўген Емяльянаў, Дзмітрый Сінюта, Аляксандр Яшкін, Павел Яраш, Генрых (Генадзь) Акалатовіч.

Частку з іх судзілі закрытым судом па абвінавачанні ў распальванні сацыяльнай варожасці — праваабаронцы нават не ведаюць дакладных прысудаў.

Дзмітрыя Жунусава за ўдзел у абароне Украіны асудзілі на два з паловай гады папраўчай калоніі. Паўла Кучынскага асудзілі на 19 гадоў, абвінаваціўшы ў здрадзе дзяржаве і партызанскіх дзеяннях у Беларусі. Таксама палітвязнем прызналі ксяндза Генрыха Акалатовіча, якога вінавацяць у "здрадзе дзяржаве".

Паводле звестак праваабаронцаў "Вясны", у Беларусі цяпер налічваецца 1433 палітвязні. Колькасць людзей, якіх пазбаўляюць волі паводле палітычных матываў, значна большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі