Праваслаўная царква здала пад краму электратавараў будынак былога касцёла (фота)

Праваслаўная царква здала пад краму электратавараў будынак былога касцёла (фота)

У будынку францішканскага кляштара ў Оршы адчынілася крама электратавараў. Як адзначае мясцовы сайт orsha.eu, гістарычны будынак канца XVII стагоддзя належыць праваслаўнай царкве.

Будынак — адзіная частка францішканскага кляштара, якая дажыла да нашых дзён. Касцёл святога Антонія быў знесены ў 70-я гады ХХ стагоддзя пры пашырэнні вуліцы Савецкай. У жылым будынку да 2008 года пражывалі людзі. Пад "Дажынкі", якія тым годам ладзіліся ў Оршы, помнік быў выселены, а сам будынак перадалі праваслаўнай царкве.

Аднак на яго рэстаўрацыю праваслаўная царква грошай не знайшла. Таму гістарычны будынак не рэстаўраваўся і не выкарыстоўваўся. Напрыканцы 2015 года частку будынка царква здала пад краму электратавараў.

Дарэчы, гэтаксама праваслаўная царква ўжо некалькі гадоў не рэстаўруе ў Оршы перададзены ёй былы базыльянскі кляштар.

Фота: orsha.eu і radzima.org

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі