Праваслаўныя ў Маскве хочуць пікетаваць канцэрт Сяргея Міхалка

Праваслаўная моладзь у нядзелю ладзіць у Маскве пікет каля музычнага клуба "Livesound". Удзельнікі акцыі запатрабуюць забараніць канцэрт гурта Brutto у расійскай сталіцы, паведамляе interfax.by. На думку арганізатараў пікета, канцэрт гурта Сяргея Міхалка "абражае рэлігійныя і патрыятычныя пачуцці жыхароў сталіцы Расіі".

Мерапрыемства ініцыююць валанцёры Хрысціянскага праваабарончага цэнтра сумесна з праваслаўным моладзевым рухам "Георгіеўцы!". Яны вінавацяць Міхалка ў антыхрысціянскіх пастаноўках, русафобіі, нецэнзурнай лаянцы, прапагандзе распушчанасці. Незадавальненне ў іх выклікае таксама "вобраз футбольнага фаната і брытагаловага нацыста", які стварае спявак.

Па словах арганізатараў, яны выказваюць салідарнасць з жыхарамі Самары і Мінска, якія выступілі супраць запланаваных у іх гарадах канцэртаў музыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі