Праваслаўныя вернікі ў Беларусі адзначаюць Вадохрышча

Праваслаўныя вернікі ў Беларусі адзначаюць Вадохрышча

19 студзеня праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча — апошняе свята каляднага цыклу.

На Вадохрышча ў цэрквах свенцяць ваду. Лічыцца, што гэтая вада мае лекавыя якасці. Раней, дарэчы, ваду бралі з бліжэйшай рэчкі, прасякаючы ў лёдзе вялікі крыж.

Смельчакі ў гэты дзень звычайна купаюцца ў палонцы. Раней лічылася, што такое купанне ачышчае ад грахоў.

Вадохрышча звычайна супадала з самымі халоднымі днямі зімы. Пасля гэтага год паварочваўся на лета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі