“А правильно — Беларусь”. 11-гадовая Насця са Смаргоні паправіла Максіма Галкіна
Белоруссия ці Беларусь? 1 красавіка гэтае пытанне нечакана паўстала ў эфіры расійскага “Першага канала”. 11-гадовая Анастасія Ванеева са Смаргоні, якую запрасілі граць на цымбалах у праграме “Лепш за ўсіх”, зрабіла заўвагу вядоўцу Максіму Галкіну, які сказаў, што яна “из Белоруссии”.
— Из Беларуси, а не из Белорусии, — паправіла Галкіна Насця.
— А, из Беларуси? — нібыта здзівіўся Галкін. — Слушай, вы в Беларуси говорите “из Беларуси”, а мы в России – “из Белоруссии”.
— А правильно — Беларусь, — не разгубілася дзяўчынка.
— Ну, хорошо. Прекрасная девочка из Смóргони. Так нормально? – нібыта пачаў троліць Насцю Галкін.
Але і тут дзяўчына выправіла вядучага:
— Из Сморгóни.
Галкін не стаў спрачацца і пачаў распавядаць пра цымбалы, а пасля паклікаў на сцэну спявачку Этэры Берыяшвілі.
Паглядзець, як Насця Ванеева грае на цымалах, можна тут: