“Правы рэванш”: пра Маска, палітвязняў і чаканне “перагорнутай старонкі” — эфір
Роза Турарбекава
За паўтара месяца да выбараў у Германіі павялічваецца папулярнасць ультраправай партыі “Альтэрнатыва для Германіі”. Той самай, якую называюць “прапуцінскай” і падтрымку якой выказаў найбліжэйшы паплечнік Дональда Трампа, новаспечаны эксперт па еўрапейскай палітыцы Ілан Маск. Але папулісты, правыя ды іншыя “пуціністы” набываюць пэўную папулярнасць і ў іншых краінах Еўропы. Нібыта гэта вынік стомленасці ад вайны, якую гэты ж Пуцін і распачаў ва Украіне. І якую новаабраны прэзідэнт ЗША абяцае хутка скончыць.
Якія прычыны прыводзяць да росту папулярнасці ультраправых і прапуцінскіх сіл і чым гэта пагражае Еўропе і Беларусі? Ці варта чакаць, што ў будучыні тэма міру ва Украіне не знікне з парадку дня Трампа і чаго чакаць беларусам ад гэтых перамоў? Ці варта бачыць нейкі знак у факце дэмастрацыі фота Бабарыкі і які адказ на гэты знак магчымы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.