Праз паўгода пасля прышчэпкі колькасць антыцелаў да SARS-CoV-2 падае ў 10 разоў
Прышчэпачны пункт у Ізраілі / EPA-EFE
У васьмі тысяч ізраільцян, якія атрымалі па дзве ін'екцыі вакцыны Pfizer, канцэнтрацыя антыцелаў да SARS-CoV-2 знізілася праз 6 месяцаў пасля вакцынацыі прыкладна ў 10 разоў.
Пра гэта паведамляе medRxiv са спасылкай на даследаванне навукоўцаў.
Пры гэтым у першы месяц пасля вакцынацыі ў крыві прышчэпленых Ізраільцян было больш за 14 тысяч антыцелаў.
Медыкі робяць з гэтага выснову пра неабходнасць рэвакцынацыі сярод усіх уразлівых груп насельніцтва.
Даследаванне таксама паказала, што ўзровень антыцелаў, атрыманых пасля вакцыны Pfizer, можа падаць хутчэй, чым у прышчэпкі Moderna і іншых прэпаратаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.