Праз рэгуляванне цэн даходы гандлю ў Беларусі знізіліся на 15%
Крама, ілюстрацыйнае фота
Праз рэгуляванне цэн на харчовыя тавары даходы рознічнага гандлю ў Беларусі знізіліся на 15%. Пра гэта заяўляюць у Мінскім сталічным саюзе прадпрымальнікаў і працадаўцаў (МССПП), перадае расійскае інфармагенцтва Sputnik.
Павелічэнне выручкі гандлю цяпер амаль не вядзе да паляпшэння эканамічнага стану гандлю. Прычынай называюць нізкую рэнтабельнасць: выдаткі растуць адначасова з выручкай. Адным з галоўных фактараўу бізнес-саюзе называюць рэгуляванне цэн.
Рэгуляванне цэн было ўведзенае ў кастрычніку 2022 года, калі Лукашэнка загадаў спыніць рост цэн. Пасля гэтага ўрад прыняў адпаведную пастанову. За гэтыя паўтара года Саўмін некалькі разоў змяняў нормы рэгулявання, памяншаючы спіс тавараў. Апошнія змены ў сістэме рэгулявання цэн пачалі дзейнічаць з 1 студзеня 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.