Прэм'ер Арменіі заявіў, што "ў вайне з Украінай мы не саюзнік Расіі"

Напярэдадні Нікол Пашынян сустракаўся ў Кішынёве з кіраўнікамі Азербайджана, Германіі, Францыі і Еўрасавета / armeniatoday.news
Напярэдадні Нікол Пашынян сустракаўся ў Кішынёве з кіраўнікамі Азербайджана, Германіі, Францыі і Еўрасавета / armeniatoday.news

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што "ў вайне з Украінай мы не саюзнік Расіі".

"Пра гэта ніколі не гаварылася ўслых, але я думаю, што гэта відаць", — адзначыў ён. Паводле яго слоў, гэтая вайна выклікае ў Ерэване непакой, таму што наўпрост уплывае на адносіны краіны з усімі партнёрамі. Цытаты прыводзіць "Радыё Свабода". "На Захадзе заўважаюць, што мы саюзнік Расіі, больш заўважаюць менавіта гэта. А ў Расіі бачаць, што мы ім не саюзнік у вайне з Украінай. І атрымліваецца, што мы нікому не саюзнік у гэтай сітуацыі, а значыць, слабыя", — адзначыў кіраўнік Арменіі.

Лавіраваць ў гэтых умовах становіцца няпроста. Пры гэтым Ерэван лавіруе "не таму, што ў нас няма меркавання аб сітуацыі", а таму, што ў краіны занадта шмат сваіх праблем, якія не дазваляюць быць больш уцягнутымі ў сітуацыю іншых краін, у тым ліку вайны. Так сфармуляваў Пашынян пазіцыю Арменіі наконт расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі