Прэм'ер Чэхіі: прэзідэнцкія выбары ў Беларусі трэба правесці паўторна
Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі трэба правесці паўторна. Яны мусяць быць сумленныя і празрыстыя, з прыцягненнем замежных назіральнікаў, падкрэсліў ён.
Сітуацыю ў нашай краіне чэшскі прэм'ер ацэньвае, як "сапраўды сур'ёзную". Бабіш перакананы, што беларусам патрэбна неадкладная дапамога ЕС. Напрыклад, мусіць быць сігнал для ўладаў пра магчымасць аднаўлення санкцый.
Прэм'ер-міністр Чэхіі прызнаецца, што яго ўразілі падзеі ў Беларусі: жорсткасць сілавікоў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў. Ён перакананы, што мірныя беларусы перамогуць.
A vyslání jasného signálu ohledně sankcí, které musí trvat, dokud v Bělorusku neproběhnou svobodné a transparentní volby za účasti mezinárodních pozorovatelů.
— Andrej Babiš (@AndrejBabis) August 14, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.