Прэм'ер Мясніковіч распавёў, куды зніклі 1,5 млрд долараў (відэа)

Найперш гаворка ідзе пра даступнасць крэдытаў. Пакуль жа ўрад прызнае, што большасць вытворцаў іх атрымаць не могуць, а гэта перашкаджае развіццю прадпрыемстваў і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Таму выпрацоўваецца механізм, які зробіць больш таннымі крэдытныя рэсурсы.



Новыя падыходы, патрабаванні закрануць і аграпрамысловы комплекс Беларусі. Гаворка ідзе пра НЭП — новую эканамічную палітыку, але не толькі. Вось што распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч:



"І безумоўна пытанні адказнасці кадраў за захаванне тэхналогіі, арганізаванасці, дысцыпліны. Мы на гэтым губляем каля 1,5 млрд долараў выручкі. Таму безумоўна трэба кожную капейку берагчы".



Пра гэта будзе гаварыцца на нарадах, якія ўрад плануе правесці ў кожнай вобласці нашай краіны на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі