Прэм'ер Польшчы: у нас атрымалі дапамогу дзясяткі параненых беларусаў

Прэм'ер Польшчы: у нас атрымалі дапамогу дзясяткі параненых беларусаў

У Польшчы атрымалі дапамогу некалькі дзясяткаў беларусаў, параненых падчас пратэстаў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, перадае PAP.

Беларусы трапілі ў Польшчу без візаў, распавёў Маравецкі на сустрэчы з лідарамі палітычных партый, якія ўваходзяць у польскі парламент. Сустрэча была прысвечаная падзеям у Беларусі.

Прэм'ер папрасіў міністра аховы здароўя Польшчы падрыхтаваць лякарні для прыёму "людзей з-за ўсходняй мяжы". Па выніках сустрэчы Маравецкі паведаміў, што ўсе ўдзельнікі сустрэчы заявілі: галоўнымі каштоўнасцямі з'яўляюцца суверэнітэт і свабода Беларусі.

Раней стала вядома, што Літва дала асаблівы дазвол на ўезд у краіну 36 грамадзянам Беларусі, у тым ліку дыджэям Сакалоўскаму і Галанаву, якія 6 жніўня ўключылі пенсю "Перамен" на афіцыйным мерапрыемстве ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі