Прэм'ера фільма Еўрарадыё пра мігрантаў "7 шляхоў" адбудзецца ў пятніцу
Прэм'ера дакументальнай кінастужкі Еўрарадыё пра беларусаў у эміграцыі "7 шляхоў" адбудзецца ў пятніцу, 29 кастрычніка.
Здымкі фільма праходзілі ў 2021 годзе ў Варшаве, Берліне і Кіеве. Еўрарадыё паразмаўляла з 20 беларусамі, якія ў розны час і з розных абставінаў пакінулі радзіму, але засталіся з ёй у думках і ў сэрцы. Гэта людзі рознага ўзросту і прафесій, сярод іх ёсць мігранты са "стажам" і тыя, хто выехаў пасля выбараў 2020 году. У фільме даюцца адказы на пытаннні, што імі рухае цяпер, пра якую Беларусь яны мараць і ці плануюць вяртацца.
Прэм'ера "7 шляхоў" адбудзецца 29 кастрычніка ў 20.00 на ютуб-канале Еўрарадыё.
Тызер фільма пра беларусаў у эміграцыі "7 шляхоў":
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.