Прэс-аташэ ФК “Смалявічы” распавёў пра рамонт стадыёна без мату

Прэс-аташэ ФК “Смалявічы” распавёў пра рамонт стадыёна без мату

Прэс-аташэ ФК "Смалявічы" Аляксей Казыра ў адказе на пытанне фанатаў пра рамонт дамашняга стадыёна "Азёрны" 16 разоў выкарыстаў мат. Абураныя фанаты выклалі хэйт-спіч прэс-аташэ ў адкрыты доступ. Гэта 36 секунд прамовы, дзе прадстаўнік клуба кожныя дзве секунды ўстаўляе мат. Еўрарадыё дамаглося адказаў без мату ад Аляксея Казыры на тыя ж пытанні.

“Гэта была "канферэнцыя", дзе быў я, наш фатограф і два прадстаўнікі фанацкага сектара. Там мы перыядычна абмяркоўвалі сумеснае вядзенне групы "Вконтакте".

У той момант, калі яны пачалі ў чарговы раз пытацца пра стадыён, я займаўся тым, што кожную хвіліну выдаляў адзін і той жа каментарый наконт прэміяльных. Там было пра тое, што Бразевіч (гэта галоўны трэнер ФК "Смалявічы") і кампанія падманваюць ўсіх і ўся, не выплачваюць заробкі футбалістам, а грошы кладуць у кішэню. І гэты каментар, я яго выдаляў, гэта ўжо тады ў мяне выклікала нервовы зрыў. А тут яшчэ пачаліся пытанні пра стадыён, пра тое, што там не праводзяцца работы, у выніку сарваўся я. Прызнаю”.

 

З такім паказчыкам: адзін мат у дзве секунды, такому нават Байдачны пазайздросціць. Застаецца пачакаць, калі таго зробяць трэнерам ФК "Смалявічы".

Экспрэсіўны спіч Аляксей тлумачыць тым, што стаміўся ад пастаянных неабгрунтаваных прэтэнзій фанатаў, якія незадаволеныя гульнёй каманды:

“Проста накіпела за час чэмпіянату. Я пастаянна чуў і чытаў на працягу апошніх некалькіх месяцаў: пра трэнера, пра гульцоў, пра тое, як яны некампетэнтныя. Пра тое што кіраўніцтва клуба сабе грошы ў кішэню кладзе, замест таго каб выплачваць зарплаты футбалістам і работнікам. Пра тое што мэр горада ўсіх падманвае і не займаецца рэканструкцыяй мясцовага стадыёна. У выніку ўсё вылілася ў серыю аўдыёпаведамленняў ад мяне”.

Што Аляксей сказаў фанатам:

“І вось гэтыя каментарыі, бл***, пра тое, што Бразевіч пі****с і ўсё астатняе. Вас не павінна я***ь, як галоўны трэнер ставіцца да гэтага і як ён працуе. Не нясіце, бл** *, х***у”.

 

Хатні стадыён ФК "Смалявічы" у жніўні 2017 года быў зачынены на рэканструкцыю і рамонт. Планавалася, што ўжо чэмпіянат-2018 каманда будзе гуляць тут, але гэтага не адбылося.

Рамонт яшчэ не скончаны. Няма казыркоў, не гатовыя распранальні. Гуляць там можна, але для Вышэйшай лігі стадыён пакуль непрыдатны:

"4 жніўня на стадыён праводзіўся таварыскі матч з ФК “Іслач”. То ўжо зразумела, што гэты стадыён неяк функцыянуе. Застаецца дарабіць шэраг момантаў: не хапае казыркоў над трыбунамі, не хапае пэўнага роду раздзявалак, якія павінны адпавядаць патрабаванням Вышэйшай лігі, не да канца гатовы адміністрацыйны будынак. Але сам стадыён для гульні ўжо прыдатны. Гэта тое, чаго не было яшчэ 3-4 месяцы таму. Так што, казаць пра тое, што там не праводзяцца працы, я б не стаў".

Як Аляксей адказаў фанатам:

"Стадыён будуецца, вас не павінна я***ь, як ён будуецца і якім бокам"

Аляксей Казыра стаў прэс-аташэ на пачатку 2018 года. Футбольны клуб “Смалявічы” цяпер займае 12 месца з 16. Пакуль клуб грае і лічыць “хатнім” барысаўскі стадыён "Гарадскі".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі