Прэс-служба МУС патлумачыла, чаму журналістаў завезлі ў РУУС

Прэс-служба МУС патлумачыла, чаму журналістаў завезлі ў РУУС

Прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале пракаментавала інцыдэнт з журналістамі на плошчы Свабоды ў Мінску. 

"Сёння журналісты дастаўленыя (не затрыманыя!) у Кастрычніцкае РУУС горада Менска для праверкі дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх прафесійнай дзейнасці.

Журналісты зарэгістраваных СМІ, а таксама замежныя журналісты, акрэдытаваныя пры Міністэрстве замежных спраў, будуць адпушчаныя", — гаворыцца ў паведамленні.

Не зусім ясна, чаму абмежаванне ў свабодзе перамяшчэння і прымусовую дастаўку ў РУУС у міліцыі адмаўляюцца называць затрыманнем.

Як распавядала Еўрарадыё, на плошчы Свабоды былі затрыманыя каля паўтара дзясяткаў журналістаў — як беларускіх, так і замежных СМІ ("Наша Ніва", TUT.by, "Спутник", Reuters, AP, Радыё "Свабода"). Іх завезлі ў Кастрычнікае РУУС Мінска.

На плошчы Свабоды была аб'яўленая сумесная акцыя католікаў і праваслаўных. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі