"Прессбол" заклікае пісаць лісты Уладзіміру Беражкову

На сайце спартыўнай газеты "Прессбол" з'явіўся заклік пісаць лісты затрыманаму былому галоўнаму менеджару ХК "Дынама-Мінск" Уладзіміру Беражкову.

Выданне, якое раней узначальваў Беражкоў, адзначае, што ў цяжкую хвіліну затрыманы не адчувае недахопу ў маральнай падтрымцы з боку журналістаў і заўзятараў. Але цяпер кожны ахвочы можа выказаць словы падтрымкі Беражкову асабіста.

Лісты можна дасылаць на адрас: 220050, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2-19. Беражкову У.П.

Нагадаем, што экс-кіраўніка хакейнага клуба затрымалі па абвінавачанні ў карупцыі. Праваахоўнікі распаўсюдзілі звесткі, што Беражкову інкрымінуюць раскраданне 1 мільярда рублёў. Аднак адвакатка затрыманага заявіла, што такога абвінавачання яму афіцыйна не выстаўлялі.

Эксперт: КХЛ павінна правесці расследаванне па справе Беражкова

Адвакатка: Беражкову не выставілі абвінавачання ў раскраданні 1 мільярда

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі