Прэзентацыя на Еўрарадыё: Альбом музычных фотаздымкаў ад гітарыста Brutto.

Прэзентацыя на Еўрарадыё: Альбом музычных фотаздымкаў ад гітарыста Brutto.

Павел Трацяк, гітарыст гурта Bruttо, які ў свой час граў у гуртах J:морс, "Мантана", "Ляпіс Трубяцкой", Sоunduk, прадстаўляе сольны альбом "Dancing on the River", які саспяваў больш за пяць гадоў.

"Песні" нараджаліся па-рознаму: я мог набыць новую гітару і адразу прыдумаць нейкую прыгожую мелодыю, — прыгадвае Павел. — Напрыклад, я набыў гітар-сітар, мне захацелася нешта сыграць не індыйскае, а вясёлае і легкадумнае. П'еса, трэцяя кампазіцыя на альбоме, асацыюецца ў мяне з раварыстамі, якія спаборнічаюць і падаюць у кювет, адзін аднаго абганяюць і з імі адбываюцца розныя смешныя гісторыі".

 

Свае п'есы Павел называе музычнымі фотаздымкамі і прыдумляе да іх сюжэт.

"Стылістычна гэта рок-музыка, — тлумачыць Трацяк. — Вялікі ўплыў на мяне аказаў Стыў Вай, і, натуральна, гэта будзе чуваць на альбоме. Тут сабраныя ўражанні ад аднаго дня ці перыяду майго жыцця. Я хачу, каб да гэтага альбома ставіліся не як да сур'ёзнага рок-альбома. Трэба да гэтага ставіцца з гумарам, а не ўслухоўвацца, што ж я там граю, якія там гармоніі. Яго трэба проста слухаць і ўсё. ".

Музыка кажа, што не ставіў перад сабой мэту праславіцца за кошт сольніка:

"Проста, як мае куміры выпускаюць сольныя альбомы, так і я хацеў, каб у мяне быў свой. Многія кажуць, маўляў, я яшчэ не варты, каб граць на людзях. Я лічу, што я варты. Гэты альбом для мяне — як альбом любімымі фаотаздымкам, толькі музычнымі , якія мусяць быць у кожнага".

Над запісам альбома працаваў гукарэжысёр Андрэй БаброўкаАндрэй і пераканаў у свой час Паўла запісаць менавіта жывы альбом, над якім таксама працавалі бубначы Сяргей ШтэндэрПавел Мамонаў, Дзяніс Шураў, басіст Алесь-Францішак Мышкевіч, вакалісты Улляна Найдэн і Ганна Арсеннева, дызайнерка Іра Сукава.

No video provider was found to handle the given URL. See the documentation for more information.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі