Прэзентацыя на Еўрарадыё: Дэбютнік “Странные люди” гурта U.G.Oslavia
Канцэртная прэзентацыя альбома, які пісаўся цягам двух гадоў, адбудзецца 29 чэрвеня ў клубе TNT.
Мінскі гурт U.G.оslavia прэзентуе свой першы паўнафарматны альбом, які атрымаў назву “Странные люди”.
“Звычайна назву дае адна з самых удалых песень дыска, але ні адна з іх не можа ахарактарызаваць цалкам увесь альбом, — разважае лідар гурта Юлія Багаслаўская. —Таму мы ўзялі спалучэнне словаў, якое чуем у свой адрас часцей за ўсё. А яшчэ гэта радок з песні нашага ўлюбёнага караля яшчарак "People are strange...".
Праца над дыскам вялася амаль два гады. На фінальным этапе па розных прычынах адзін за адным гурт пакінулі некаторыя музыкі, з-за чаго давялося падымаць усю праграму наноў.
“Дыск атрымаўся вельмі дзіўным, супярэчлівым і неаднародным, — распавядае пра матэрыял дэбютніка Юля. — Па сваім пасыле ён вельмі падобны на думкі чалавека, які засынае пасля насычанага дня: пачынаеш думаць пра адно, але пераносішся ў зусім іншае месца, а ў канцы разважанняў нават не ўзгадаеш з чаго пачынаў. Кожная песня — новая думка. Кожны знойдзе тут штосьці блізкае сабе па светапоглядзе ды па музычнай стылістыцы. У музычным сэнсе гэта вельмі разнамасны прадукт. Але больш дакладнай характарыстыкі, чым "рок-н-рол і бла-бла-бла..." мы яшчэ не прыдумалі”.
Канцэртная прэзентацыя альбома “Странные люди” адбудзецца 29 чэрвеня ў сталічным клубе TNT. Пачатак 21:00, уваход вольны.
- Трэк-ліст:
- 01 – Завтра
- 02 – Птичка
- 03 – Деньги
- 04 – Вставай
- 05 – Река
- 06 – Молодость
- 07 – Пузатая луна
- 08 – Фобофобия
- 09 – Открой глаза
- 10 – Песня про китайцев
- 11 – Мелодрама
- 12 – Сухофрукты
- 13 – Убегаешь
- Удзел у запісе:
- Лёня Несцярук — гітара,
- Арцём Нікалаеў — бас,
- Паша Лубчонак — клавішы, бэк-вокал,
- Лёша Пятроў — бубны
- Малюнак на вокладцы: Мікіта Рухля