Прэзентацыя на Еўрарадыё: John Doe з песняй без назвы

John Doe — гэта агульнае імя і прозвішча для невядомых салдат. Таму песні гурта не маюць назваў, толькі нумары. Назву альбома гурт таксама трымае ў сакрэце.

"Я іх пішу для таго, каб яны казалі, а не я. Я ніхто, песні — зоркі, іх трэба слухаць. Маё меркаванне не мае значэння. Няма сэнсу пісаць тэксты, каб потым рапавядаць пра іх сэнс. Яны самі за сябе адкажуць", — распавядае Еўрарадыё вакаліст John Doe Дзяніс Астапаў.

Першую сваю песню гурт прэзентаваў у гадавіну тэракта ў мінскім метро і прысвяціў ахвярам гэтай падзеі.

Наступны трэк, пад нумарам 7, John Doe прэзентуе на Еўрарадыё 7 лістапада, у дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Фанаты гурта далі ёй мянушку "Фашыст". Лірычны герой песні — сын фашыста — апавядае пра жахі, якія здзяйсняе яго бацька. Фашызм апісваецца як жахлівая і невыносная з’ява, побач з якой немагчыма існаваць.

Гурт John Doe з'явіўся ў Магілёве два гады таму. У яго склад уваходзяць былыя ўдзельнікі гурта "Дзеці падзямелля" і экс-электроншчык гурта MAUZER Рома

“Мы ўсе нікому не вядомыя, усяго толькі маса людзей, не прэзідэнты, не палітыкі. А John Doe гэта звычайны чалавек — Іван Іваноў, — распавядае пра гурт гітарыст Ягор. — Яшчэ адна прычына, чаму так назвалі гурт, таму што не змаглі вызначыцца, у якім стылі граем. Ёсць музыка, ёсць тэкст, усё гэта разам — атрымліваецца песня. А як стыль называецца, абсалютна не важна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі