Прэзентацыя на Еўрарадыё: “Лета” Паліны Рэспублікі (слухаць)

Еўрарадыё прэзентуе новую песню Паліны Рэспублікі. Яна называецца “Лета” і спяваецца ў ёй, натуральна, пра цёплыя і пяшчотныя летнія дні.

Гэтую песню Паліна напісала год таму, а ўзімку пачала выконваць на канцэртах. Але час для яе прыйшоў менавіта цяпер, упэўненая спявачка:

“Песня стала саўндтрэкам менавіта да гэтага лета. Нічога, акрамя Беларусі, я не бачыла, нікуды не паехала. Як там напісана: ровар, лецішча, птушкі… Вось і ўсё”, — распавядае Еўрарадыё Паліна Рэспубліка.

“Лета” — першы самастойны студыйны запіс Паліны Рэспублікі. Дагэтуль спявачка “пісалася” толькі ў дуэтах. Напрыклад, з украінскім гуртом “Фіолет”. Песню аранжыраваў гітарыст і акардэаніст Уладзь Пыльчанка.

Паліна Рэспубліка: “Там ёсць сапраўдныя цымбалы і дуда, бліжэй да сярэдзіны песні. У запісе ўдзельнічала шмат сесійных музыкаў. Адзінае, што мяне бянтэжыць: мы хацелі паказаць “Лета” у чэрвені. Але праз тэхнічныя праблемы атрымалася так, як атрымалася”.

Такім чынам, Паліна Рэспубліка заскоквае ў апошні вагон апошняга летняга цягніка. І мы разам з ёю!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі