Спявачка Palina больш за год не можа атрымаць грошы за варшаўскі канцэрт

Palina

Palina / фота з яе старонкі ў Інстаграме

Беларуская спявачка Palina паскардзілася, што больш за год не можа атрымаць грошай ад арганізатараў свайго варшаўскага канцэрта. Пра гэта яна паведаміла ў Інстаграме.

Канцэрт у Варшаве адбыўся 8 сакавіка 2023 года. "Яго арганізатар не выплаціў мне за гэта нічога. Хоць гэта быў мой самы паспяховы канцэрт мінулага года", — паведаміла дзяўчына.

Па яе словах, спачатку арганізатар карыстаўся рознымі адгаворкамі. А праз тры месяцы пералічыў спявачцы невялікую суму, якая не кампенсавала нават выдаткі на выступ (дарога, гатэль, святло для выступу). А потым арганізатар і ўвогуле знік, кажа Palina.

Таксама артыстка паведаміла, што цяпер піша музыку для рэкламных ролікаў у фэшн-індустрыі для еўрапейскага рынку. Але і тут яе чакалі непрыемнасці. Адзін з заказчыкаў таксама не заплаціў ёй за напісаныя трэкі.

"Усяго я зрабіла сем ролікаў. Па грошах гэта каля дзвюх тысяч еўра", — удакладняе Palina. Вярнуць грошы яна не здолела. Зацягнутыя разборкі вымагаюць шмат сіл, таму яна вырашыла іх не працягваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі