Прэзентацыя на Еўрарадыё: Сінгл "Цябе" ад спявачкі Pauline

Маладая спявачка Pauline прадстаўляе на Еўрарадыё свой новы сінгл "Цябе".

"Я спрабавала гэтай песняй патрапіць у настрой людзей, якія цяпер перажываюць так званую асеннюю хандру, звязаную з любоўнымі перажываннямі ці каханнем без адказу, — кажа Pauline. У цэлым жа, нягледзячы на тое, што гэтая песня распавядае пра неўзаемныя пачуцці, яна не нясе дэпрэсіі, яна, наадварот, вельмі светлая. Мне падаецца, яна распавядае не пра восень з дажджом і слотай, а пра сонечную восень".

"Цябе" — другі сінгл праекта Pauline, голасам і аўтарам якога з'яўляецца Паліна Цімохіна. Праект узнік у 2013 годзе. Паўгода таму дзяўчына прадставіла сінгл "Пачакай" і кліп на яе, якія апынуліся на вяршыні чарта партала Tuzin.fm.

У бліжэйшы час Pauline плануе сабраць паўнавартасны гурт і пачаць працаваць над новым матэрыялам. Свой стыль Паліна акрэслівае як поп-рок і кажа, што яе натхняе зусім розныя музыка: ад Адэль да Maroon 5 і "Акіяна Эльзы":

"Творчасць гэтых выканаўцаў ідзе ад сэрца. Яны не робяць свае песні з разлікам на камерцыю, а чапляюць людзей сваёй душэўнасцю".

Над сінглам "Цябе" працавалі кампазітар і аранжыроўшчык Даніэль Перцаў, гітарыст Павел Трацяк і саўнд-прадзюсар Андрэй Баброўка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі