Прэзідэнт Грузіі заклікае ўзмацніць санкцыі супраць Расіі

Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі лічыць, што санкцыі супраць Расіі трэба не толькі захаваць, але і ўзмацніць. Такім чынам ён мяркуе данесці да расійскага кіраўніцтва думку пра непрымальнасць яго палітыкі ў дачыненні да Украіны ды іншых суседніх дзяржаў. Як перадае РБК, такое меркаванне грузінскі кіраўнік выказаў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Аўстрыі Хайнцам Фішэрам.

Па словах Маргвелашвілі, Расія ўспрымае сваіх суседзяў як "краіны, дзе яна мае прывілеяваныя інтарэсы, і правядзенне гэтых інтарэсаў адбываецца ў ваеннай форме". Грузінскі прэзідэнт падкрэсліў, што гэта падрывае стабільнасць у Еўропе. Ён прызнаў, што антырасійскія санкцыі негатыўна ўплываюць на эканоміку Грузіі, аднак не аспрэчвае мэту гэтых санкцый.

На думку Маргвелашвілі, Расія карае Грузію, Украіну і Малдову за іх еўрапейскі выбар.

Фота — ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі