Прэзідэнт IIHF не прыняў буклет з заклікам перанесці з Мінску чэмпіянат свету па хакеі-2014

Як інфармуе БелаПАН, былі раздадзеныя ўлёткі з інфармацыяй кампаніі "Don't Play with the Dictator!" ("Не гуляй з дыктатарам!"). Па словах кіраўніка арганізацыі Марціна Углы, адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF ) Рэнэ Фазелем і кіраўніком Федэрацыі хакея Беларусі Яўгенам Ворсіным.



Праваабаронцы паспрабавалі ўручыць Фазелю і Ворсіну буклеты з заклікам да пераносу чэмпіянату з Мінску. Фазель выйшаў на вуліцу папаліць у перапынку паседжання кангрэса федэрацыі. Узяць буклет ён адмовіўся. Ворсіна Угла пабачыў у адным з калідораў будынка. Уручэнне буклета таксама не атрымалася.



Ворсін выступіў на кангрэсе з дакладам пра падрыхтоўку да першынства. Пасля дакладу беларускага прадстаўніка Фазель заявіў, што хакейная сям'я з упэўненасцю глядзіць у 2014 год і рыхтуецца да візіту ў Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі