Прэзідэнт Казахстана агучыў новае "тлумачэнне", куды падзеліся 20 тысяч баевікоў

Прэзідэнт Казахстана агучыў новае "тлумачэнне", куды падзеліся 20 тысяч баевікоў

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу "Хабар 24" агучыў новае "тлумачэнне", куды ж падзеліся "20 тысяч баевікоў", пра прысутнасць якіх у Алматы ён раней заяўляў. "Падрыхтаваныя баевікі, камандзіры" прыляцелі праз мясцовы аэрапорт "з аднаго цэнтральнаазіяцкага горада пад выглядам гастарбайтараў" і такім жа чынам пасля пакінулі горад.

Але ж колькі было патрэбна самалётаў для перавозкі такой колькасці людзей? Як яны незаўважна селі ў Алматы і пасля вылецелі адтуль? Тым больш, калі з аэрапорта быў эвакуяваны персанал?! Навошта ў захопленым аэрапорце рабіць выгляд, што тэрарысты — гэта гастарбайтары? І, галоўнае, хто імі кіраваў?

Некаторыя палітолагі лічаць, што наконт "заходняга следу" і "баевікоў з-за мяжы" Такаеў папросту падмануў "сяброў па АДКБ", каб іх рукамі разабрацца са сваім папярэднікам Нурсултанам Назарбаевым. І цяпер ён працягвае гуляць у гэтую гульню. Але версія прэзідэнта Казахстана фантастычная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі