Прэзідэнт Паўднёвай Карэі застаецца — імпічмент праваліўся

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль / rupor.md

Парламент Паўднёвай Карэі не змог абвясціць імпічмент прэзідэнту Юн Сок Ёлю, які раней на гэтым тыдні ўводзіў у краіне ваеннае становішча.

Кіруючая партыя "Сіла народа" блакавала пасяджэнне парламента, таму сабраць кворум для галасавання не ўдалося. Ці паўторыць такі крок партыя пры наступнай спробе галасавання, невядома.

Юн Сок Ёль уводзіў ваеннае становішча, аднак неўзабаве парламент краіны адмяніў указ прэзідэнта. Па ўсёй Паўднёвай Карэі праходзілі маштабныя акцыі пратэсту супраць такога кроку кіраўніка дзяржавы. Перад галасаваннем па імпічменце ён папрасіў прабачэння і сказаў, што ёсць лёс у руках яго партыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі