Прэзідэнт Польшчы выступіў за пашырэнне Еўрасаюза

Анджэй Дуда / svpressa.ru
Анджэй Дуда / svpressa.ru

Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда выступіў на Саміце Заходніх Балкан ў Познані, паведамляе prezydent.pl. Падчас сваёй прамовы палітык нагадаў, што Польшча выступае за пашырэнне ЕС.

Паводле яго слоў, без інтэграцыі Заходніх Балкан, разам з іх выдатнымі традыцыямі і рознымі культурамі, Еўропа не пачне дыхаць спакойна.

"Я кажу гэта сьвядома як прэзідэнт краіны, якая карыстаецца сродкамі для развіцця Еўрасаюза, і якая будзе абавязаная падзяліцца гэтымі сродкамі з яго новымі членамі ў будучыні. Гэта важна, паколькі Польшча выступае за пашырэнне ЕС, як выступае за адкрытую і салідарную Еўропу, а не за Еўропу ўзаемных забабонаў, якая зацыкляецца на асобных інтарэсах і асцярогах ", — заявіў Анджэй Дуда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі