Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў шпіталізаваны
Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў шпіталізаваны. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на афіцыйную заяву ўрада гэтай сярэднеазіяцкай краіны.
Кабінет міністраў Узбекістана падкрэсліў, што поўнае медабследаванне і далейшае лячэнне запатрабуюць пэўнага часу. Прычына шпіталізацыі Карымава не паведамляецца.
Журналісты адзначаюць, што звычайна афіцыйных заяваў пра стан здароўя Карымава ва Узбекістане не робіцца. Дагэтуль такую "раскошу" дазвалялі сабе толькі замежныя СМІ.
Іслам Карымаў кіруе Узбекістанам з 1989 годзе. Тады ён быў першым сакратаром ЦК кампартыі Узбекістана. У сакавіку 1990-га Вярхоўны Савет Узбекскай ССР абраў Карымава прэзідэнтам. Потым ён атрымаў перамогу на ўсенародных выбарах 1991 года. Ад таго часу Карымаў нязменна знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта.