Прэзідэнтка Эстоніі адмовілася ад расійскага падарунка з анексаванага Крыму
Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд не прыняла падарунак ад расійскай амбасады, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на эстонскія СМІ. Дыпламаты хацелі падарыць ёй бутэльку пеністага віна, вырабленага ў анексаваным Крыме.
Паведамляецца, што расійская амбасада адправіла да 50-годдзя Кальюлайд букет кветак, шакалад і віно. Аднак канцылярыя эстонскай прэзідэнткі адаслала бутэльку назад.
Расійская амбасада не каментуе гэтую інфармацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.