Прэзідэнткай Перу стала Дзіна Балуартэ
Дзіна Балуартэ / АР
Дзіна Балуартэ стала прэзідэнткай Перу. Яна прынесла прысягу пасля затрымання свайго папярэдніка Пэдра Кастылья за спробу перавароту, пішуць мясцовыя СМІ.
Балуартэ была віцэ-прэзідэнткай у папярэднім урадзе, які пратрымаўся ва ўладзе ўсяго 17 месяцаў. Пэдра Кастылья неаднаразова спрабавалі абвясціць імпічмент у сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі. Але сыходзіць ён не хацеў.
Як распавядала Еўрарадыё, перад чарговым галасаваннем у парламенце Кастылья заявіў пра яго роспуск і ўвядзенне ў краіне рэжыму надзвычайнага становішча. Аднак сілавікі не падтрымалі яго. Кангрэс Перу большасцю галасоў вынес яму імпічмент.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.