Прэзідэнты Польшчы і Літвы абмеркавалі "гібрыдную атаку" з боку Беларусі
Прэзідэнты Польшчы і Літвы па тэлефоне абмеркавалі "пашырэнне гібрыднай атакі" з боку Беларусі. 8 лістапада на беларуска-польскай мяжы ў раёне пункта пропуску "Брузгі" сабраліся некалькі тысяч мігрантаў, якія спрабуюць прарвацца ў Польшчу. Беларускія сілавікі ім не перашкаджаюць. Літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа паабяцаў прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе "аказаць усю неабходную падтрымку" суседзям, "каб пераадолець гэтую праблему незаконнай міграцыі". Літва "цалкам салідарна з Польшчай".
Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас заявіла, што бачыла "вельмі трывожныя відэа з Беларусі", як вялізную колькасць мігрантаў "выцясняюць да мяжы з Польшчай". Яна лічыць, што "Лукашэнка ўзмацняе сваю гібрыдную атаку на мяжу ЕС і NATO", ды "сур'ёзна парушае міжнароднае права".
А міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс прапанаваў унесці ў новы санкцыйны спіс беларускія аэрапорты, праз якія мігрантаў дастаўляюць з краінаў Азіі. "Усе сусветныя авіякампаніі павінны ўсвядоміць, што іх палёты ў Беларусь з'яўляюцца супрацоўніцтвам са злачынным рэжымам", — цытуе яго словы ТАСС.
Highly disturbing videos from #Belarus – masses are forced towards the border of #Poland. Lukashenka is escalating his hybrid attack on the EU´s and NATO´s border in serious violation of international law. Just contacted @MorawieckiM to reaffirm that we stand with #Poland. https://t.co/PAfp5ewMtG
— Kaja Kallas (@kajakallas) November 8, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.