Пры разгоне маршу студэнтаў у МІнску затрымалі журналістаў

Пры разгоне маршу студэнтаў у МІнску затрымалі журналістаў

Пры разгоне маршу студэнтаў у цэнтры Мінска каля 17:00 міліцыянты затрымалі шэраг журналістаў. 

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, сярод затрыманых — журналісты TUT.BY Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў, Андрэй Шаўлюга з БелаПАН, фрылансер Васіль Сямашка, а таксама супрацоўнікі "Комсомольской правды" Святаслаў Зоркі, Мікіта Недаверкаў і Марыя Эляшэвіч. Ёсць звесткі, што затрыманы таксама карэспандэнт РІА "Новости".

Сёння ўдзень на маршы студэнтаў былі затрыманыя журналістка Еўрарадыё Марыя Вайтовіч і журналіст газеты "Беларусы і рынак" Раман Годун

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі