Прыбіральні на Мінскім моры ўсталявалі толькі 12 траўня

Да травеньскіх выходных зону адпачынку на Мінскім моры так і не падрыхтавалі цалкам. Як заўважыў карэспандэнт Еўрарадыё, 9 траўня ля вадаёма не было прыбіральняў. Пры гэтым людзі там ужо адпачывалі.

Мінскае мора выглядала так, як у канцы сакавіка, калі Еўрарадыё выбіралася праверыць падрыхтоўку да сезона.

Мінскае мора адразу пасля прыезду Лукашэнкі і праз 8 месяцаў (фота)

У “Мінскай лесапаркавай гаспадарцы” абяцаюць да гэтых выходных паставіць прыбіральні на ўсіх вадаёмах ля Мінска.

Супрацоўнік: “З сённяшняга дня ўжо там стаяць прыбіральні. А да 15 траўня мы паставім прыбіральні на ўсіх шасці вадаёмах”.

На 25 пляжах абяцаюць усталяваць паўсотні дадатковых мангалаў, а таксама прыбіральні і пераапраналкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі