“Прыедзь, адсядзі”: як прапаганда заваблівае ў турму — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Чарговае злачынства расійскіх акупантаў ва Украіне жахнула людзей ва ўсім свеце, а кадры забойства палоннага ўкраінскага салдата сталі сімвалам нязломнасці барацьбы ўкраінскага народа ў вайне з агрэсарам. На гэтым фоне любая дапамога расійскім вайскоўцам з боку лукашэнкаўскага рэжыму робіцца доказам саўдзелу ў злачынстве. Якое толькі дадае негатыву беларускаму рэжыму, які працягвае рэпрэсіі супраць уласнага народа.

Якой у практычным сэнсе будзе рэакцыя Захаду на кадры забойства ўкраінскага палоннага расійскімі вайскоўцамі? Прысуд па “справе Каардынацыйнай рады” — што і каму ім хацелі паказаць і чаму па справе не праходзіць Лукашэнка як саўдзельнік “злачынства”? Ці прывабіць беларусаў, якія з'ехалі, перспектыва вярнуцца з абавязковай умовай “прыехаў — адсядзі”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі