Прыпыненне права на прытулак не закране беларусаў — польскі дыпламат

У Польшчы прынялі новую міграцыйную стратэгію

У Польшчы прынялі новую міграцыйную стратэгію / s13.ru

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, калі казаў аб часовым прыпыненні права на прытулак, меў на ўвазе мігрантаў з трэціх краін. Гэтае абмежаванне не закране беларусаў, лічыць былы амбасадар Польшчы ў РБ (1998–2002) Марыюш Машкевіч. Аб гэтым ён заявіў рэсурсу "Позірк".

Дыпламат нагадаў, што партыя Туска "Грамадзянская платформа" з пачатку міграцыйнага крызісу крытыкавала дзеянні польскіх пагранічнікаў. Акрамя таго, "палітыкі павінны казаць тое, што жадаюць пачуць людзі". Тым не менш, на думку Машкевіча, Туск у сваіх заявах меў на ўвазе грамадзян не Беларусі ці Украіны, а "мігрантаў з трэціх краін".

Нагадаем, напярэдадні ўрад Польшчы прыняў новую міграцыйную стратэгію. Адзін з пунктаў дакумента прадугледжвае, што ў выпадку ўзнікнення пагрозы дэстабілізацыі краіны з-за прытоку мігрантаў, павінна быць прадугледжана магчымасць "часова і тэрытарыяльна прыпыніць права прымаць заявы аб даванні прытулку".

Приостановление права на убежище не коснется белорусов — польский дипломат
Марыюш Машкевіч / gov.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі