Прысуд актору Купалаўскага тэатра абвесцяць 2 сакавіка

Прысуд актору Купалаўскага тэатра абвесцяць 2 сакавіка

Прысуд актору Купалаўскага тэатра Арцёму Бародзічу абвесцяць 2 сакавіка а 11-й гадзіне. Працэс над ім адбываецца ў Кастрычніцкім судзе Мінску.

Як паведамляла Еўрарадыё, артыста вінавацяць у захоўванні наркотыкаў (марыхуаны) з мэтай продажу. Пракурор запатрабаваў для Бародзіча шэсць гадоў зняволення без канфіскацыі маёмасці.

Адвакат, у сваю чаргу, настойвае на невінаватасці актора. Яна звярнула ўвагу на тое, што абвінавачанне не даказала факт распаўсюду наркотыкаў. Акрамя таго, кажа абарона, ператрус у кватэры Бародзіча, складанне пратаколаў і экспертыза былі праведзеныя з парушэннямі закону.

Раней на судзе Бародзіч прызнаўся, што ўжывае марыхуану апошнія шэсць гадоў. У сваім апошнім слове падсудны паведаміў, што раскайваецца. Ён папрасіў прызначыць яму пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Акцёр Купалаўскага на судзе: Прашу паверыць мне і даць шанец (тэкст выступу)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі