Прысуд актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў абвесцяць 5 студзеня

Прысуд актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў абвесцяць 5 студзеня
Прысуд актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў абвесцяць 5 студзеня

4 студзеня пасля нечаканага перапынку аднавіўся суд над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў — палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам, пішуць праваабаронцы.

Як распавядала Еўрарадыё, суд праходзіць у закрытым рэжыме. Прафсаюзны'х актывістаў вінавацяць у закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядае суддзя Алена Папкова.

5 студзеня будзе абвешчаны прысуд.

Дарэчы, 26 снежня ў Мінску ўжо быў абвешчаны прысуд па іншай "прафсаюзнай справе" — над кіраўнікамі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Кіраўнік арганізацыі Аляксандр Ярашук быў асуджаны на 4 гады калоніі, яго намеснік Сяргей Антусевіч — 2 гады, бухгалтарка Ірына Бут-Гусаім — 1,5 года калоніі. Прычым Ярашука прызналі вінаватым у закліках да санкцый, хаця ён якраз выступаў супраць іх.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі