Прысуд маці−адзіночцы з Бабруйска вынесуць 14 кастрычніка

Прысуд маці−адзіночцы з Бабруйска вынесуць 14 кастрычніка

Прысуд маці−адзіночцы Анастасіі Навоевай з Бабруйска абвесцяць 14 кастрычніка, у Дзень маці. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў бабруйскім судзе.

Нагадаем, суд над Навоевай пачаўся 28 верасня. Ужо адбылося некалькі паседжанняў. Жанчыну судзяць за тое, што яна падрапала міліцыянера. Ёй пагражае да 6 гадоў зняволення і пазбаўленне бацькоўскіх правоў на дзяцей — сямігадовага Івана ды чатырохгадовую Ульяну. Дзеці з вясны гэтага года знаходзяцца ў прытулку, а жанчына — у СІЗА.

Дзяцей Анастасія Навоева выхоўвала адна. Адначасова працавала на заводзе “Белшына” ў тры змены і па начах. Таму часта пакідала дзяцей адных. Да таго ж, жанчына мела вялікія запазычанасці за камунальныя плацяжы, святло, ваду і садок. Сацыяльныя службы лічаць, што яе сын і дачка знаходзіліся ў небяспечнай сітуацыі.

Магчыма, з-за напружанай працы на заводзе Настасся не змагла своечасова забраць малую Ульяну з лякарні. А калі прыйшла па яе, дачку жанчыне не аддалі. Канфлікт скончыўся тым, што ў справу ўключыліся сацыяльныя службы і пачалі афармляць дзяўчынку ў прытулак. А калі Навоева пра гэта даведалася і прыехала ў лякарню, то забраць Ульяну ёй не далі спачатку медыкі, потым — участковы міліцыянер. Сутычка жанчыны і супрацоўніка ў пагонах скончылася крымінальнай справай.

ФОТА: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі