Прысуды за акцыю “недармаедаў”: Губарэвіч, Лябедзька, Рымашэўскі — па 15 сутак

Прысуды за акцыю “недармаедаў”: Губарэвіч, Лябедзька, Рымашэўскі — па 15 сутак

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага 11 сакавіка ў Маладзечне за ўдзел у акцыі пратэсту асудзілі на 15 сутак. Прысуд аналагічны таму, што вынеслі Юрыю Губарэвічу і Анатолю Лябедзьку.

Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі. Такім чынам, лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі прапусцяць усе акцыі пратэсту “недармаедаў”, якія былі запланаваныя ў сакавіку, і выйдуць на волю толькі каля 19.30 у Дзень Волі 25 сакавіка.

Яшчэ адна затрыманая ўдзельніца акцыі ў Маладзечне, Вольга Кавалькова атрымала 7 сутак арышту.

Суд таксама даў штрафы па 50 базавых велічынь актывісту АГП Дзянісу Красочцы і старшыні Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алесю Абрамовічу.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі