Прывітанне з Ватыкана: што звязвае Святы сталец і Лукашэнку — эфір
Наталля Васілевіч
19 верасня ў Ватыкане дэлегацыя маладых беларускіх біскупаў сустрэлася з Папам Францішкам. Сярод іншага кіраўнік каталіцкай царквы, адказваючы на пытанне біскупа Пінскай дыяцэзіі Андрэя Зноскі, папрасіў святароў па вяртанні на радзіму “перадаць прывітанне прэзідэнту Лукашэнку”. На фоне навінаў пра няспынны пераслед святароў лукашэнкаўскім рэжымам гэтая просьба прагучала даволі дзіўна. Нават з улікам таго, што рэжым працягнуў вызваляць палітвязняў.
Што прымусіла Папу Францішка звярнуцца з просьбай перадаць вітанні Лукашэнку і ці дапаможа гэта затрыманым святарам? Якія магчымасці ёсць у царквы ўплываць на сітуацыю з палітвязнямі і што насамрэч адбываецца з “гуманітарным трэкам”? Чаму расійскія апазіцыянеры раптоўна звярнуліся да тэмы беларускіх палітвязняў і што ў гэтым дрэннага? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.