Прызначаны амбасадар Швецыі ў Беларусі

Шведскі ўрад прызначыў амбасадара ў Беларусі. Ім стаў Марцін Оберг, які з ліпеня 2013 года быў часовым павераным у справах Швецыі ў нашай краіне. А яшчэ раней Оберг працаваў у шведскіх пасольствах у Латвіі, Конга, Фінляндыі і Расіі, паведамляе прэс-служба шведскай амбасады ў Беларусі.

БелаПАН нагадвае, што пасольства Швецыі ў Мінску было зачынена ў жніўні 2012 года, праз месяц пасля скандальнага "плюшавага дэсанту". Тады ж спыніла працу і беларуская амбасада ў Стакгольме. Дыпламатычны канфлікт выбухнуў пасля таго, як улады Беларусі не працягнулі акрэдытацыю шведскаму амбасадару Стэфану Эрыксану. Яго абвінавацілі ў "дэструктыўнай дзейнасці". Пэўны час функцыі пасольства Швецыі выконвала дыппрадстаўніцтва Эстоніі.

Вясной 2013-га беларускія ўлады акрэдытавалі ў Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі ў нашай краіне. А вось беларуская амбасада ў Стакгольме так і не аднавіла працу.

Фота: ria.ru, charter97.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі