Прызначаны новы мастацкі кіраўнік беларускай оперы

Маргарыта Ізворска-Елізар'ева / bolshoibelarus.by​
Маргарыта Ізворска-Елізар'ева / bolshoibelarus.by​

Новым мастацкім кіраўніком опернай трупы Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі стала Маргарыта Ізворска-Елізар'ева, паведамілі ў тэатры.

У нулявыя (з 2002 па 2009 гады) Маргарыта Ізворска-Елізар'ева ўжо была мастацкім кіраўніком Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі. На той час оперная і балетная трупа існавалі асобна. А дырэктарам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага тэатра балета Беларусі працаваў яе муж, харэограф Валянцін Елізар'еў.

У пачатку 2009 года Елізар'еў сышоў з тэатра. Разам з ім сышла і жонка. Аднак у 2018 годзе ён вярнуўся ў Вялікі на пасаду мастацкага кіраўніка.

У тэатры нагадалі, што Маргарыта Ізворска-Елізар'ева за сваю кар'еру "паставіла звыш 30 оперных спектакляў і звыш 400 урыўкаў з опернай сусветнай класікі". Яе напрацоўкі выкарыстоўваюцца як навучальны матэрыял на кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі