Пуцін, Кіркораў, Міхайлаў: хто яшчэ мог падхапіць COVID-19 ад Лукашэнкі

Пуцін, Кіркораў, Міхайлаў: хто яшчэ мог падхапіць COVID-19 ад Лукашэнкі

28 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перахварэў на каранавірус. Кіраўнік Беларусі быццам бы перанес хваробу "на нагах" — бессімптомна.

Паводле некаторых даследаванняў, COVID-19 перадаецца ад бессімптомных хворых менш інтэнсіўна, чым ад тых, у каго ёсць прыкметы інфекцыі. Але ёсць і іншыя даследаванні. І ўсё роўна ўсе, з кім Лукашэнка сустракаўся апошнім часам, знаходзяцца ў зоне рызыкі.

А такіх людзей у гарачым выбарчым ліпені было безліч. Кіраўнік краіны ездзіў па заводах і райцэнтрах. І паўсюль быў з людзьмі ў шчыльным кантакце.

Мы сабралі ўсе такія кантакты, што трапілі на відэа. Абдымкі са Стасам Міхайлавым, пацісканне рукі з Філіпам Кіркоравым, чыноўнікі, рабочыя, сяляне, дзеці — тут усе, хто мог падхапіць "карону" ад Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі