Пуцін лічыць, што ўкраінскія часткі ў Крыме блакуе "самаабарона" (відэа)
Хаця існуе нямала доказаў, што там дзейнічаюць расійскія вайскоўцы — найперш байцы ГРУ.
"Гэта былі мясцовыя сілы самаабароны. Удзелу ў іх падрыхтоўцы мы не прымалі", — сказаў расійскі прэзідэнт на прэс-канферэнцыі 4 сакавіка.
Украінскія СМІ актыўна абмяркоўваюць гэтыя словы Уладзіміра Пуціна. Як адзначае espreso.tv, паводле Пуціна, "у шэрагах самаабароны павінен быць кожны 50-ы крымчанін", паколькі там ужо 22 тысячы чалавек.
Фота — ria.ru