Пуцін на перамовах у Мінску зламаў асадку (фота, відэа)
Падобны выпадак здарыўся некалі з былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам падчас яго першай прэс-канферэнцыі пасля адстаўкі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у "нармандскага фармаце" у Мінску зламаў асадку. Спачатку ён размахваў цэлай зялёнай асадкай, а пасля журналісты заўважылі, што ён яе зламаў, перадае ўкраінскае агенцтва УНІАН. Карэспандэнты адзначаюць, што на перамовах пануе неверагоднае нервовае напружанне.
Нагадаем, што падобны выпадак адбыўся з былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам падчас яго першай прэс-канферэнцыі пасля адстаўкі. Беглы палітык зламаў асадку, калі прасіў прабачэння ва ўкраінцаў.