Пуцін падпісаў указ аб прызнанні Крыма незалежнай дзяржавай

"Улічваючы волевыяўленне народаў Крыма на агульнакрымскім рэферэндуме, які адбыўся 16 сакавіка 2014 года, прызнаць Рэспубліку Крым, у якой горад Севастопаль мае асаблівы статус, у якасці суверэннай і незалежнай дзяржавы", — цытуе ўказ расійскага прэзідэнта РІА "Новости".



Як вядома, практычна ўвесь свет не прызнаў вынікаў рэферэндума, які прайшоў у Крыме (нібыта, амаль 97% выказаліся да далучэнне да Расіі). ЕС заклікала Маскву не ўключаць Крым у склад Расіі.



Тым часам, стала вядома, што а 14-й гадзіне ў аўторак Уладзімір Пуцін выступіць у Крамлі наконт магчымага прыёму Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі