Пуцін прапануе амніставаць удзельніц Pussy Riot і грынпісаўцаў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму праект амністыі ў гонар 20-годдзя Канстытуцыі. Паводле праекта, пад амністыю трапяць сем удзельнікаў "балотнай справы", якія не аказвалі супраціву паліцыі. Таксама пад амністыю трапяць удзельніцы групы Pussy Riot Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна і актывісты Greenpeace, затрыманыя на судне Arctic Sunrise. Агулам амніставаныя будуць 25 тысяч чалавек, перадае РБК.



Не трапляюць пад амністыю асобы, якія ўчынілі злачынствы, што ўяўляюць павышаную грамадскую небяспеку, з ужываннем гвалту ці пагрозай яго ўжывання. Не будуць амніставаныя і людзі, якія раней вызваляліся ад пакарання ў парадку памілавання ці ў адпаведнасці з актам пра амністыю.



Такім чынам, амністыя не закранае ні апазіцыянера Аляксея Навальнага, ні фігурантаў справы "Юкаса" Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі