Пуцін узнагародзіць вайскоўцаў за "дапамогу крымскаму рэферэндуму"

Пра гэта кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў у тэлеэфіры, перадае РБК.



Пуцін не згодны з меркаваннем, што на вынікі галасавання ў Крыме паўплывала прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на паўвостраве. "Калі мы будзем сумленнымі і аб'ектыўнымі, то ўсім стане зразумела, што пад руляй аўтамата выгнаць людзей з кватэры, з дома і прымусіць пайсці на выбарчы ўчастак прагаласаваць, немагчыма. А яўка 83%", — канстатаваў ён.



Пуцін лічыць некарэктным магчымае параўнанне крымскай сітуацыі з вайной на Паўночным Каўказе: "Розніца вялізнага маштабу, і яна палягае ў тым, што на Паўночным Каўказе мы сутыкнуліся з агрэсіяй міжнароднага тэрарызму. Па сутнасці, гэта былі сфармаваныя, добра падрыхтаваныя банды, якія забяспечваліся і ўзбройваліся з-за мяжы. Гэта вялікая розніца".



Фота — kvedomosti.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі