Пуцін заявіў, што бачыў Януковіча жывым

Між іншым, Уладзімір Пуцін абверг інфармацыю пра смерць экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча (яна з'явілася ў інтэрнэце).



"Пасля таго, як ён [Януковіч] апынуўся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, я з ім бачыўся адзін раз. Ён быў жывы і здаровы, і вам таго ж жадае. Ён яшчэ прастудзіўся на пахаванні тых, якія распаўсюджваюць такія звесткі", — цытуе словы Уладзіміра Пуціна УНІАН.



У той жа час Пуцін прызнае, што ў Януковіча няма палітычнай будучыні. Расійскі прэзідэнт дадаў, што ва Украіне Віктара Януковіча маглі забіць, калі б той не з'ехаў. "Смерць — гэта самае простае, каб пазбавіцца ад легітымнага прэзідэнта", — сказаў Уладзімір Пуцін.



Нагадаем, учора стала вядома, што 1 сакавіка Януковіч звярнуўся да Пуціна з просьбай увесці расійскія войскі ва Украіну.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі